contrast version

ПАДОЎЖАНЫЯ ГУКІ. ПРЫСТАЎНЫЯ ГУКІ.

1. Слоўнікавая работа.

Утварыце словы так, каб у іх былі падоўжаныя зычныя.

Варыць, жыць, шыць, навокал, лячыць, вугаль, ліць, апавядаць, сталь, суд, корань, мыць, печ, колас, лес, высь, багаты, навасёл, год.

1.Пераклад слоў на беларускую мову.

Аксинья, Наталья, избавление, радастью, междурядье, коренья, Закарпатье, Авдотья, артелью, карканье, ртутью, выступление, вождение, задание, склонение, учение, внеклассный.

2.Выбарачная слоўнікавая дыктоўка.

Выпісваць толькі тыя словы, у якіх ёсць прыстаўныя гукі.

Вокны, ордэн, ураган, вольха, востраў, павук, абласны, вачамі, павуцінне, вузел, вус, узда, вушы, вугаль, Урал, універсітэт, завулак, ураджай, уюн, выслухаць, ваколіца.

3.Дапішыце (дзе трэба) прыстаўное в.

…уголле, …окны, …Узда, …орган, …аколіца, …ужака, …угаль, …осень, …Уладзімір, …ока, …убор, …оптыка, …усны, …уборка, …універсітэт, …урна, …остры, …улачка, …улей, …узрост.

4.*а) Скласці некалькі сказаў на тэму “У лесе”, выкарыстоўваючы наступныя словы: падарожжа, ламачча, галлё, вецце, мякка, зацішша, змярканне.

*б). Напісаць невялікае сачыненне на тэму “Юныя рыбакі”. Дайце   імёны хлопчыкам, пры напісанні выкарыстоўвайце наступныя словы і словазлучэнні:

вуліца , вуды, возера, вудзільны, азёрныя хвалі, навокал, вольхі, альховы лес, воблакі, імжыць (дождж), вачэй не зводзяць, багаты ўлоў, вярнуліся дамоў.