contrast version

ЛІТАРЫ І ГУКІ. НАЦІСК. СКЛАД.

1. Пранумаруйце лічбамі словы так, каб яны размяшчаліся строга ў алфавітным парадку:

канверт, абрыў, бабёр, таксі, курган, магніт, канцэрт, пісьмо, грыб, жыта, вожык, паданне, аса, кухня, секунда, кузня, надвор’е, куніца, лыжка, фае, суддзя, туман, яблык, эцюд, шчаўё, раздолле, голле.

2. Колькасць літар і гукаў не супадае пры ўмове:

а) [дз’], [дж] ;   б)   [й’а]   , [й’о] , [й’у]   , [й’э] , [й’і];

в) ь – [ ];       г) ш, ч - [шч], д) нн – [н].

Запішыце з дадзеных толькі тыя словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

Дзіва, гляджу, каліна, яма, пальма, водар, надвор’е, мільён, праезд, рэчка, дождж, сцяжынка, люблю, корань, дзічка.

3. Расстаўце націскі ў парах слоў. Вызначце ролю націску.

Пара – пара, ракі – ракі, мука – мука, насып – насып, яды – яды, рассыпаць – рассыпаць, скідаць – скідаць.

4. На аснове правіла п.№30, 31 адрозніце падзел слоў на склады і для пераносу, пастаўце націскі:

стары, бульба, рваць, этыкет, адзінаццаць, адзвінець, дакумент, беларусы, падземны, зайчаня, дажджы, камбайнер, веялка.

5.   Е – [Й’Э]         Ё – [Й’О]       Ю – [Й’У]     Я – [Й’А]         І – [Й’І] пачатак слова   пасля галосных   пасля ў   пасля раздз.Ь пасля апострафа’

Размяркуйце словы ў два слупкі ў залежнасці ад таго, што абазначаюць літары е, ё, ю,я, і.

а) мяккасць папярэдняга зычнага                         б) два гукі

зебра, каляя, яблык, лёд, аб’ява, сяло, сіла, медальён, салаўі, кліент, прыём, ягада, ёд, верас, вывучаю, ясны, ліпа, маяк, з’яўляюся.

6. а) Запішыце словы, якія вымаўляюцца так:

[л’от], [й’ама], [с’н’эгав’ік], [й’от], [салаўй’і], [п’ай’уха], [раз’б’ар]

б) Запішыце словы ў транскрыпцыі:

звер, вяснянка, здароўе, грыб, есці, радасць, праезд.