ЗЫЧНЫЯ ГУКІ: ГЛУХІЯ І ЗВОНКІЯ. ШЫПЯЧЫЯ І СВІСЦЯЧЫЯ.
НАПІСАННЕ СЛОЎ СА СПЛУЧЭННЯМІ ЗЫЧНЫХ
- 1.Заданне для самаправеркі (закончыце фармулёўку).
Зычныя гукі падзяляюцца на:
А)
Б)
2. Запоўніце табліцу. Праверце сябе, скарыстаўшы матэрыял п.№1, №2 ( с.3-9, 2-ой часткі падручніка).
Звонкія і глухія, свісцячыя і шыпячыя зычныя гукі
Моцная пазіцыя гукаў
|
Слабая пазіцыя гукаў |
1) |
1) |
|
|
2) |
2) |
|
|
|
3) |
|
|
- 3.Адзначце ў словах моцную (+) і слабую (-) пазіцыю зычных.
Узор: ад’езд (+,-,-)
Падпіска, грыб, агарод, малацьба, салодкі, нізкі, дождж, касьба, луг, істужка, абход, хлеб, слупкі, адказаць, дарожка.
- 4.Устаўце прапушчаныя літары. Ці супадае вымаўленне слоў з іх напісаннем? Чаму? Запішыце разам з праверачнымі словамі.
Галу…ка (б/п) -
Сту…ка (ж/ш) -
Кні…ка (ш/ж) -
Бяро…ка (з/с) -
Про…ба (зь/сь) -
Мала…ба (ць/дзь) -
Ха…ба (дзь/ць) -
Гру…чык (з/с) -
Радуе…ся (с/ш) -
Перака…чык (д/т) -
Ля…це (ш/ж) -
Лё…чык (т/ч/д) -
- 5.Абазначце, як вымаўляюцца выдзеленыя літары.
Узор: пясчаны [шч]
Грузчык, перапісчык, не мучце, аб’язджаць, прабачце, возчык, перакладчык, адцерці, прыезджы, вучышся, адчапіць, счырванець, счэпшчык, падносчык, даследчык.