contrast version

СІНТАКСІЧНЫ РАЗБОР СКЛАДАНАГА СКАЗА

1. Выдзеліць граматычныя асновы простых сказаў, каб паказаць, што гэта складаны сказ.

2. Вызначыць тып складанага сказа і прааналізаваць яго адпаведна тыпу.

 

СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫ СКАЗ

Вызначыць, колькі простых сказаў у яго ўваходзіць, якім злучальным злучнікам яны звязваюцца, якія сінтаксічныя адносіны выражаюцца паміж простымі сказамі – адначасовасці, паслядоўнасці, супастаўляльныя, пералічэння,  чаргавання, узаемавыключэння, прычынна-выніковыя. Зрабіць сінтаксічны разбор кожнага простага сказа (гл. разбор простага сказа) Пабудаваць схему сказа.

 

СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫ СКАЗ

Назваць галоўны і даданы (або даданыя) сказы; вызначыць від даданага (або даданых); сродкі сувязі простых сказаў (злучнікі, злучальныя словы). Калі ў сказе некалькі даданых частак, вызначыць від падпарадкавання – паслядоўнае, сузалежнае, змешанае. Пры сузалежным падпарадкаванні паказаць аднароднымі ці неаднароднымі з’яўляюцца даданыя сказы. Зрабіць сінтаксічны разбор простых сказаў. Пабудаваць схему сказа.

 

БЯЗЗЛУЧНІКАВЫ СКЛАДАНЫ СКАЗ

Назваць простыя сказы, якія ўваходзяць у бяззлучнікавы сказ; вызначыць, якія адносіны яны выражаюць: пералічэнне дзеянняў, з’яў, фактаў, іх супастаўленне, умову – вынік, прычыну – вынік,  факт і яго прычыну. Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку. Зрабіць сінтаксічны разбор кожнага простага сказа.

 

СКЛАДАНЫ СКАЗ З РОЗНЫМІ ВІДАМІ СУВЯЗІ

Назваць колькасць простых сказаў; вылучыць і абазначыць логіка-структурныя часткі, вызначыць від сувязі паміж імі (злучальная, бяззлучнікавая); кожную логіка-структурную частку разабраць (адна з іх абавязкова будзе складаным сказам) . У складанай логіка-структурнай частцы ахарактарызаваць простыя сказы. Растлумачыць знакі прыпынку, пабудаваць схему сказа.