contrast version

СІНТАКСІЧНЫ РАЗБОР ПРОСТАГА СКАЗА

1. Падкрэсліць граматычную аснову і паказаць, што сказ просты.

2. Вызначыць тып сказа па мэце выказвання: апавядальны, пытальны ці пабуджальны, адзначыць, калі сказ клічны.

3. Від сказа паводле будовы:

  • Двухсастаўны ці аднасастаўны; калі сказ аднасастаўны – якога тыпу: пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, інфінітыўны,  намінатыўны (назыўны);
  • Развіты ці неразвіты;
  • Поўны ці няпоўны; у няпоўным назваць, які член сказа апушчаны.

4. Адзначыць, калі сказ ускладнены аднароднымі членамі сказа, адасобленымі членамі сказа, звароткам, пабочнымі канструкцыямі, параўнальнымі зваротамі.

5. Разабраць сказ па членах сказа і назваць, чым яны выражаны. Спачатку разбіраюцца галоўныя члены  (у двухсастаўным сказе ўказваецца тып выказніка), потым – даданыя члены саставу дзейніка. Затым даданыя члены, што ўваходзяць у састаў выказніка.

6. Растлумачыць знакі прыпынку.