contrast version

СІНТАКСІЧНЫ РАЗБОР СЛОВАЗЛУЧЭННЯ

1. Выдзеліць словазлучэнне, назваць у ім залежны і галоўны кампаненты.

2. Вызначыць разрад словазлучэння паводле марфалагічнай прыроды галоўнага слова: дзеяслоўнае, іменнае (назоўнікавае, прыметнікавае, лічэбнікавае, займеннікавае),  прыслоўнае.

3. Вызначыць спосаб падпарадкавальнай сувязі:  дапасаванне, кіраванне (прыназоўнікавае ці беспрыназоўнікавае), прымыканне.

4. Назваць сродкі сінтаксічнай сувязі: канчатак, прыназоўнік, сувязь па сэнсе.

5. Ахарактарызаваць сінтаксічныя адносіны ў словазлучэнні: азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя.