contrast version

СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫ РАЗБОР

1. Часціна мовы вытворнага слова.

2. Слова зменнае ці нязменнае. Калі зменнае, то паставіць яго ў пачатковую форму.

3. Тлумачэнне значэння вытворнага слова праз аднакаранёвае з мэтай вызначэння ўтваральнага (базавага) слова.

4. Параўнаць састаў утворанага слова з базавым і выдзеліць (падкрэсліць)  у базавым слове словаўтваральную базу (г. зн. агульную частку базавага і ўтворанага слоў).

5. Абазначыць ва ўтвораным слове словаўтваральны сродак.

6. Вызначыць спосаб словаўтварэння.