contrast version

ЗАНЯТАК №1

Тэма: Матывацыя навучальнай і педагагічнай дзейнасці.

Мэта: фарміраванне ў настаўнікаў ведаў пра матывацыю навучальнай і педагагічнай дзейнасці, паняцця знешняга і ўнутранага тыпу матывацыі.

Форма правядзення: круглы стол.

Чакаемы вынік: фарміраванне банка педагагічных ідэй. веданне пра матывацыю навучальнай і педагагічнай дзейнасці, паняццяў знешняга і ўнутранага тыпу матывацыі, уменне вызначаць спосабы павышэння матывацыі ў навучальным працэсе.

План работы

  1. Знаёмства ўдзельнікаў майстар-класа.
  2. Актуалізацыя тэмы. Анкета для настаўнікаў “ Ці патрэбна мне вырашаць праблему фарміравання матывацыі да навучання.”
  3. Інфармацыйны блок.

3.1.         Што пакладзена ў паняцце “ матыў”.

3.2.         Спосабы павышэння матывацыі ў навучальным працэсе.

3.3.         Праблема размежавання знешняй і ўнутранай матывацыі.

  1. Даследчы блок. На прыкладзе ўрока даследуюцца спосабы павышэння матывацыі на кожным этапе ўрока.
  2. Практычны блок. Скарбонка педагагічных ідэй “Шляхі і сродкі вырашэння і рэалізацыі праблемы матывацыі.”
  3. Абагульненне. Складанне кластара па тэме занятка.
  4. Рэфлексія.

Дата правядзення:29 сакавіка 2012 года.