contrast version
КАНЦЭПЦЫЯ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ.
“ Эфектыўнасць навучальнай дзейнасці залежыць ад сілы матывацыі – чым мацнейшае пабуджэнне да дзеяння, тым вышэйшы вынік дзейнасці.” Закон Ёрка Дарсана.
 
Гэты закон – сапраўдная візітная картка для мяне як для настаўніка ў вырашэнні праблемы да навучання.
Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы, культурным жыцці часам, на мой погляд, абмяжоўваюць магчымасці вучняў у самарэалізацыі. Таму кожная змена прымушае мяне шукаць шляхі задавальнення навучэнцаў. Поспех любога педагога залежыць ад яго ўмення ствараць на ўроку ўмовы для праяўлення і задавальнення пазнавальных і камунікатыўных патрэб вучняў. Менавіта гэтыя патрэбы з’яўляюцца для мяне штуршком для ўзнікнення матываў дзейнасці. Вось яны:
  1. альную актыўнасць і задавальняе патрэбу ў пазнанні
  2. Сітуацыя зносін у пазнавальнай дзейнасці, у якой рэалізуецца адна з самых актуальных патрэб школьніка- гаварыць.
  3. Сітуацыя свабоднага выбару ўзроўняў складанасці заданняў, Сітуацыя поспеху ў пазнавальнай дзейнасці, выяўленне вучнем уласнай кампетэнтнасці
  4. Сітуацыя пошуку, у якой вучань праяўляе пазнавспосабаў дасягнення мэты.
У структуры матывацыйнай сферы ў першую чаргу выступаюць актуальныя на ўроку патрабаванні. Працуюччы па дадзенай тэме, я абапіраюся на метады матывацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці. А іменна.
  1. Знешняя матывацыя:
а) перакананне ў важнасці і значнасці ведаў;
б)прад’яўленне патрабаванняў да выканання практыкаванняў;
в)прадстаўленне магчымасцей для вызначэння асабістай паспяховасці;
г) спаборніцтвы;
д)садзейнічанне фарміраванню “матывацыі пазбягання”.
2) Унутраная матывацыя:
а) апора на патрэбнасці навучэнцаў;
б) стварэнне сітуацый, якія матывіруюць навучальную дзейнасць дзяцей;
в) сама дзейнасць становіцца матывам для яе працягу;
г) апора на жыццёвы вопыт вучняў;
д) адмаўленне ад адзнак, перавага самаацэнкі;
е) рэфлексія ўласнай дзейнасці;
ж) пазнавальныя гульні, дыскусіі,кааператыўная работа;
з) апора на матывацыю дасягненняў.
Я імкнуся навучыць сваіх выхаванцаў прыёмам самаматывацыі:
  1. Стратэгіі.
  2. Партнёрству.
  3. Структурыраванню.
  4. Прыблізнаму планаванню.
  5. Матыву.
  6. Паступовасці.
  7. Дапаўненню.
  8. Уменню узнагароджваць.
  9. Расшырэнню.
  10. Ашчаднасці.
Маё крэда-абавязкова расказаць вучням, што
-чым вышэй ступень самапавагі, тым лепш вынікі ў навучанні
- поспехі ў навучанні з’яўляюцца каталізатарам адукацыйнага працэсу,
- няўдачы  ў навучанні могуць прывесці да жадання не вучыцца.
Пастаянна актуальнымі з’яўляюцца парады:
Прывучаць навучэнцаў да пазнавальнай працы, развіваць настойлівасць, сілу волі.
Падтрымліваць выкананне заданняў павышанай цяжкасці.
Вучыць дакладна вызначаць мэты, задачы, крытэрыі адзнакі.
Вучыць прад’яўляць патрабаванні перш за ўсё да самога сябе.
Такім чынам, у дыдактычным працэсе вядучую ролю адыгрывае матывацыя навучальнай і матывацыя педагагічнай дзейнасці. Матывацыя робіць станоўчы ўплыў на паспяховасць навучання. Матывацыя навучальнай дзейнасці адрозніваецца складанай структурнай арганізацыяй. Дзеянне матываў навучання выражаюцца ў адносінах навучэнца да яго. Матывацыя ўзаемазвязана з актыўнасцю, цікавасцю, самастойнасцю навучэнцаў. Прадстаўленыя прыёмы самаматывацыі мэтазгодна выкарыстоўваць у навучальнай дзейнасці.Прапануецца шырокі сектар педагагічных правіл стымуліравання навучання. На якасць засваення вучэбнага матэрыяла ўплываюць шматлікія матывы, веданне і выкарыстанне якіх можна лічыць адпаведнымі рычагамі павышэння эфектыўнасці вучэбнай дзейнасці школьнікаў.