contrast version
Шамякін Іван

 schamyakin

Нарадзіўся І. Шамякін 30 студзеня 1921г. у вёсцы Карчма Добрушскага раёна Гомельская вобласці ў сям’і лесніка, якая пераязджала з месца на месца, і дзяцінства прайло на ўлонні прыроды. Закончыў Макаўскую сямігодку, Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, затым завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В.Чкалава і рэспубліканскую партыйную школу. Пасля заканчэння тэхнікума  яго як маладога настаўніка накіравалі ў Беласток на працу  тэхнікам на прамкамбінаце, быў прызваны ў войска, служыў у зянітна-артылерыйскай часці ў Мурманску. Пасля ўсяго ажаніўся і ў яго нарадзілася дачка Ліна. У час вайны служыў зенітчыкам на поўначы, ваяваў з фашытамі ў Польшчы, перамогу сустрэў на Одэры. Быў камандзірам гармат, а потым камсоргам дывізіі.

У час вучобы ў тэхнікуме захапленне літаратуры прывяло юнака ў літаб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе” ,  дзе пазнаёміўся з іншымі паэтамі.Тады і пачаў пісаць вершы, але першай удачай было апавяданне пра маладую фельчарку. Правобразам галоўнай гераіні была Маша Кротава, якая неўзабаве стала яго жонкай.

У даваенны час напісаны шэраг твораў, але яны не былі апублікаваны, хоць пачынаючы пісьменнік атрымаў грунтоўную рэцэнзію М. Лынькова на апавяданні, дасланыя ў часопіс “Полымя рэвалюцыі”.

У час службы ў войску, нават на фронце, не пераставаў пісаць. І ў гады вайны на рускай мове.

 

Пасля дэмабілізацыі з войска вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Пракопаўка, быў сакратаром мясцовай партарганізацыі. Праехаў у Мінск, вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе, па заканчэнні якой быў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, потым працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Советская Отчизна”.

Учас службы ў Германіі, пасля капітуляцыі фашыстаў, было шмат часу, тады і быў напісаны цэлы шэраг апавяданняў і аповесць “Помста”, якая ў 1945г. была апублікавана ў часопісе “Полымя”.

Яго пяру належаць творы: раман “Крыніца”, пенталогія “Трывожнае шчасце”, раман “Атланты і карыятыды”, раман “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Вялікая княгіня”, аповесць “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, у якіх закранаюцца тэмы ВАв, пасляваеннага жыцця, сучаснае жыцццё горада і вёскі, чарнобыльская тэма, гістарычная тэма. У яго творчай манеры мае месца імкненне прааналізаваць грамадскія працэсы, зварот да актуальных праблем часу, уменне стварыць інтрыгуючы сюжэт, абвостранасць канфліктаў, спалучэнне сучанага і мінулага,зварот да праблем маральна-этычнага характару.

У 1951г. узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за раман “Глыбокая плынь”, у 1957г. Літаратурнай прэміяй імя Я. Коласа за раман “Крыніцы”, у 1967г. Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа за раман “Сэрца на далоні”, у 1972г. прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі, у 1978г. стаў лаўрэатам юбілейнай літаратурнай  прэмііі Міністэрства абароны СССР за кнігу “Гандлярка і паэт”. У 1982г. Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва , кінематаграфіі, радыё, тэлебачання за фільм “Вазьму твой боль”.