contrast version
Васіль Быкаў

 bikau

Нарадзіўся Васіль Уладзіміравіч Быкаў 19 чэрвеня 1924 г. у невялічкай вёсачцы Бычкі на лясной і азёрнай Ушаччыне. Яго бацькі -- звычайныя сяляне, адметныя хіба што беларускай цягавітасцю і жыццёвай учэплівасцю. Маці -- Ганна Рыгораўна -- была ціхмяна-памяркоўная і душэўна далікатная. «Дужа мяккая і жаласлівая», -- скажа пра яе пісьменнік. Зямная дарога Ганне Рыгораўне выпала вельмі нялёгкая, але працяглая. Жанчына развіталася з белым светам на дзевяностым годдзе жыцця (восенню 1984 г.).

Бацька -- Уладзімір Фёдаравіч -- трохі не дацягнуў да васьмідзесяці. Ён нарадзіўся ў 1888 г., а памёр у 1966-м. Прымау удзел у першай сусветнай, а потым і грамадзянскай войнах, быў у нямецкім палоне, працаваў тады ў баўэра. Рабіць даводзілася шмат, але той сялянскай работы, да якой прывык змалку. I карміў гаспадарліны немсц нармальна. Потым, ужо ў калгасныя чаеы, на радзіме ў гэтым сэнсе было куды горш. Дык бацька, прыгадваў пісьменнік, часта ўспамінаў таго немца, яго не вельмі разнастайнае, але сытнас харчаванне.

Дзяцінства было ў Васіля Быкава, па яго словах, “скупое на радасці і труднае, як і ўвесь той час. Часта жылося ў непаладках, нястачы”. Даводзілася і галадаць: «Трэба ісці ў школу, а няма чаго паесці і апрануць».

I ўсё ж родны кут застаецца родным кутам, любым і дарагім назаўсёды, бо там вытокі жыцця, вытокі таленту. «Куды б лёс мяне ні закідваў... я не пераставаў бачыць у снах свой крывулясты пасёлак на Ушаччыне, знаёмыя з дзяцінства ляскі і пералескі, раўкі і балацявінкі. Ну, і, натуральна, знаёмых з дзяцінства людзей -- мужчын, жанчын, дзяцей. Шмат што з гэтай "краіны дзяцінства" прама ці ўскосна знайшло свой адбітак у маіх творах, не зважаючы на іх тэму, час ці месца дзеяння», -- прыгадваў пісьменнік.

Пачатковую адукацыю В. Быкаў набываў у Бычках, потым -- у зусім блізкай Слабодцы, а з 5 класа вучыўся ў Кублічах. Закопчыўшы 9 класаў, хлонсц зрабіў спробу выбаніцца з калгаснай галадухі, якую мусілі цярнсць бацькі. Ён змалку вызначаўся цягай да малявашія і таму цяпер наважыўся паступіць у Віцебскае мастацкае вучылішча. Там навучэнцам плацілі прыстойную па сялянскіх мерках стылендыю, ажно 60 рублёў. «Гэта ж грошы!» -- казаў бацька. Але ўдача нядоўга свяціла юнаку. 3 восені 1940 г. адмянілі стыпендыі і ўвялі плату за навучанне. В. Быкаву не было не толькі чым плаціць, але і на што жыць. I ён вярнуўся дадому. Падзапушчаную вучобу працягваў у 10 класе ў Кублічах. Яшчэ да яго заканчэння ў краіне адкрываюцца школы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых кадраў ФЗН (фабрычна-завадское навучанне -- так расшыфроўваецца гэтая абрэвіятура). У іх вучылі бясплатна і яшчэ давалі адзенне і ежу. В. Быкаў зноў падаўся ў Віцебск, цяпер у школу ФЗН, дзе атрымаў спецыяльнасць бетоншчыка-арматуршчыкаі Пазней, ужо ў гады вайны, ён у Саратаўскай вобласці скончыў і школу ФЗН чыгуначнага профілю. Выпуск у Віцебску прыпаў на пачатак 1941 г. «Нам аб'явілі, што паедзем працаваць на Украіну, у горад Шостку» (Сумская вобласць). Там жыў Васілёў сваяк, які ўцёк з Беларусі ад раскулачвання. Перад ад'ездам юнак узяў у Кублічах даведку аб вучобе ў 10 класе, намерваючыся ўжо ў Шостцы экстэрнам здаць экзамены

У Шостку ён заехаў. Але вучыцца ў інстытуце не давялося. Грымнула вайна. Хлопца «цераз ваенкамат» мабілізавалі «на абаронныя работы». В. Быкаў капаў супрацьтанкавыя равы, у складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве іншых абаронных умацаванняў, а потым і ў баях на Паўднёва-Заходнім фронце. Узбраенне было слабае -- «на дзесяць чалавек па дзве вінтоўкі старыя» (паводле другой версіі -- «па адной на дзесяць чалавек»), а баі, як пісаў А. Адамовіч, «сапраўдныя».

Уцалець у такіх умовах было амаль немагчыма. Але В. Быкаву неяк шанцавала. Быў выпадак у той калатнечы, калі яго ўжо вялі на расстрэл, але немалады «вусаты чырвонаармеец», якому даручылі выканаць дзікі прысуд, пашкадаваў юнака і адпусціў яго, зрабіўшы адчэпны выстрал у паветра.

Потым Васіль Быкаў апынуўся ў Саратаўскім ваенным вучылішчы, якое закончыў у кастрычніку 1943 г., атрымаўшы званне малодшага лейтэнанта. Далей -- фронт да канца вайны, баі -- зноў на Украіне, а яшчэ -- у Малдавіі, Румыніі, Венгрыі і Аўстрыі, дзе В. Быкаў і сустрэў Перамогу. Дачакацца яе было вялікім шчасцем, пра выключнасць якога сведчыць хоць бы тое, што з усіх 80 юнакоў, якія ў Саратаве разам з В. Быкавым атрымалі лсйтэнанцкія пагоны, жывымі засталіся толькі чацвёра.

Зрэшты, і В. Быкаў меў два цяжкія раненні, потым адно параўнальна лёгкае, вельмі моцную кантузію і яшчэ тысячы раз рызыкаваў жыццём. Лічыўся ен і пахаваным у брадкай магіле каля вёскі Вялікая Севярынаўка на Кіраваградчыне.

У Беларусь прыйшла «пахаронка». «Але я быў толькі паранены і ўпалеў па чыстай выладковасці», -- зазначаў з гэтай нагоды В. Быкаў. Тады, у студзені 1944 г., яго выратаваў франтавы таварыш. Ён у апошні момант паспеў падбіць гранатай фашысцкі танк, які наязджаў на параненага В. Быкава і ўжо чапляў полы ягонага шыняля.

Вайсковыі шынель В. Быкаў насіў яшчэ шэраг гадоў (з невялікім перапынкам) і пасля Перамогі. Ён працягваў армейскую службу ў Балгарыі, на Украіне, у Беларусі і на Далёкім Усхбдзе -- на Курыльскіх астравах (востраў Кунашыр) і на Сахаліне. У 1955 г. нарэшце звольніўся ў запас і вярнуўся ў Гародню, дзе пасля першай дэмабілізацыі (яшчэ да службы на Далёкім Усходзе) ужо жыў два гады ў вельмі нялёгкім становішчы -- без адпаведнай яго зацікаўленням спецыяльнасці, без трывалых надзейных заробкаў. Хацелася вучыцца. «Але дзе і як? Ніякіх дакументаў аб адукацыі ў мяне не было -- усё праглынула вайна, апошняе засталося ў палявой сумцы на заснежаным полі пад Сёвярыцкай. Напісаў у Саратаў, каб выслалі хоць бы якую копію. Адказалі, што ўсе архівы за ваенны час адпраўлены ў Бугуруслан. Напісаў туды -- атрымаў адказ, што з Саратаўскага ваеннага вучылішча ніякіх дакументаў не атрымлівалі. З'ездзіў пасля дамоў -- у Кублічах ні школы, ні знаёмых настаўнікаў нікога не было», -- са скрухай згадваў пісьменнік.

Па другімі; цасяленні ў Гародні В. Быкаў трывала звязаў свой лёс з «Гродненской правдой». Тут ён у розны час быў карэктарам, журналістам, перакладчыкам рускамоўных тэкстаў на беларускую мову і наадварот (абласныя газеты тады друкаваліся па-руску, але мелі і невялікі беларускі тыраж), стыльрэдактарам, літаратурным супрацоўнікам і літкансультантам. У гродзенскі перыяд свайго жыцця, які працягваўся амаль да канца 70-х гадоў, В. Быкаў атрымаў і шырокае прызнанне як выдатны пісьменнік. У 1978 г. ён пераехаў у Мінск. Тут жыў 20 гадоў. А лотым быў вымушаны выехаць за мяжу. Прытулак яму давалі Фінляндыя, потым -- ФРГ, затым -- Чэхія. Сродкі на жыццё за мяжой вылучаў ПЭН-клуб, міжнародная пісьменніцкая арганізацыя, створаная ў XX ст. для гуманітарнай падтрымкі літаратараў (абрэвіятура ПЭН-- ад слоў паэзія, эсэістыка, навелістыка).

Летам 2003 г. Васіль Быкаў, ужо невылечна хворы (рак), вярнуўся ў Мінск, каб памерці на радзіме. Смерць ааступіла 22 чэрвеня 2003 г. Пахаваны Васіль Быкаў з вялікай народнай жалобай на Усходніх (Маскоўскіх) могілках сярод самых славутых сыноў Беларусі.