contrast version

 

ДАКЛАД

ВЫКАРЫСТАННЕ СУЧАСНЫХАДУКАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙНА ЎРОКУ І ІХ ВЫХАВАЎЧАЯ РОЛЯ

 

Выканала  Васількова Святлана Анатольеўна

Настаўніца   беларускай мовыі літаратуры Сярэдняй школы  № 20

 

 

Орша, 2012 год

 


Слайд 1. Калі дазволіце, я пачну сваё выступленне словамі  Анатоля Вярцінскага.

 

“Чалавек маленькага роста,

Чаму не рос, па чыёй віне?”

Чалавек адказвае проста:

“Гэта залежыць не ад мяне.”

 

“Чалавек маленькага розума,

Мог ты быць разумнейшы ці не?”

Чалавек гаворыць цвяроза:

“Гэта залежыць не ад мяне.”

 

“Чалавек душы маленькай,

Мог ты лепшым быць ці не?”

Чалавек маўклівы нейкі,

Не адказвае ён мне.

 

Мабыць,  цяжкае пытанне.

Чалавек маўчыць нездарма.

Хібам нашым ёсць апраўданне,

Подласці апраўдання няма.

 

У вершы выяўленая аўтарская пазіцыя, што чалавек не бязгрэшны, што мы павінны быць тактоўнымі адзін да аднаго, даравальнымі, цярпімымі да хібаў, да таго, што ад чалавека сапраўды не залежыць. Але галоўнае і вызначальнае ў чалавеку — людскасць — залежыць ад яго, і чалавек за гэта ў адказе. Размова будзе весціся пра выкарыстанне адукацыйных тэхналогій і іх  выхаваўчую ролю.

Складанасць сучаснага ўрока заключаецца ў тым, каб арганічна сумяшчаць пазнавальнае (інфармацыйнае), жыццёвае (практычна-надзённае)  і выхаваўчае. Задача настаўніка – выхоўваючы навучаць. На жаль, не існуе педагагічнай тэхналогіі з фантастычнымі спосабамі пераўтварэння чалавека з дзікуна ў цывілізаванага грамадзяніна. Але аб’ём навукова-педагагічнай інфармацыі прымушае творчага настаўніка крытычна асэнсоўваць праграмны матэрыял і свой асабісты вопыт навучання школьнікаў, каб эфектыўна наладзіць навучальны працэс.

 

2

Слайд 2. Спынімся на некаторых сучасных тэхналогіях  з пункту гледжання рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу, дадзім ім кароткую характарыстыку.

  1. Інфармацыйная тэхналогія.
  2. Педагагічная майстэрня.
  3. Тэхналогія дзелавой гульні.
  4. Тэхналогія праектнага навучання.
  5. Інтэгральная тэхналогія.
  6. Праблемнае навучанне.

Слайд 3. Пераканана, што галоўнаю мэтаю сістэмы адукацыі любой краіны ёсць фармаванне грамадзяніна – патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. Гэтая місія выкананая толькі тады, калі існаванню этнасу (мовы, культуры, а за імі і дзяржаўнасці) нічога не пагражае. Атрымліваецца, без патрыятычнага і грамадзянскага выхавання, без скіраванасці на нацыянальныя інтарэсы нашая адукацыя губляе сэнс. Таму перспектывы для краіны, дзе грамадзянская адукацыя не з’яўляецца прыярытэтам, відавочныя.  Чалавек як індывід без грамадзянскасці магчымы, асоба без грамадзянскасці – не.

Слайд 4.  Мяне як настаўніка–практыка даўно цікавіць інфармацыйная тэхналогія, стварэнне калекцыі лічбавых адукацыйных рэсурсаў, іх выхаваўчая роля.  БелТА былі створаныя сучасныя  фільмы, прысвечаныя А.Міцкевічу, М.Багдановічу, Оршы. Калі на беларускай мове будуць цікавыя кнігі, фільмы, анімацыя, загавораць прыгожыя і паспяховыя людзі - гэта будзе найлепшым ідэалагічным выхаваннем.

Гіперспасылка 1. На сайце TUT.BY размешчаныя матэрыялы праекта "Гэта мы": рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра нашых суайчыннікаў: М.Савіцкага, Г.Бураўкіна,  архітэктара Леаніда Левіна і інш.

Для стварэння на ўроку моўнага асяроддзя, сітуацый зносін - вялікую ролю адыгрывае відэафільм у фармаванні перш за ўсё сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый. Прапаную вашай увазе фрагмент відэафільма “Спадчына зямлі аршанскай” як узор выкарыстання інфармацыйнай тэхналогіі, якая садзейнічае выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за Радзіму, народ, адданасці роднаму краю, павагу да тых, хто прысвяціў сваё жыццё змаганню  за свабоду, незалежнасць і росквіт. (Фільм ахоплівае перыяд ад  Сярэднявечча да Купалы – гэта матэрыял для ўрока літаратуры 9-га класа. Магчымае выкарыстанне на 3-цім аглядавым уроку1-й чвэрці. )

Гіперспасылка 2.

 

3

Слайд 5.    Педагагічная майстэрня – адна з папулярных сярод філолагаў, бо выкарыстоўваецца на асобных занятках, базуецца на групавых і парных формах работы. Знаёмячыся з літаратурнымі героямі, іх лёсамі, унутраным светам, іх ідэаламі, вучні праецыруюць пазнанае на сябе і такім чынам глыбей усведамляюць сваю індывідуальнасць; у іх фарміруюцца ўласныя адносіны да высокага і нікчэмнага, добрага і благога, здольнасць браць на сябе адказнасць; удзельнічаць у сумесным прыняцці рашэнняў; рэгуляваць канфлікты негвалтоўным шляхам; удзельнічаць у функцыяванні і развіцці дэмакратычных інстытутаў; вызначаць формы і спосабы свайго ўдзелу ў жыцці грамадства. Выхаваўчы патэнцыял можа быць рэалізаваны пры дастатковым развіцці камунікатыўных здольнасцяў вучняў.

Слайд 6.   Тэхналогія дзелавой гульні - найбольш  эфектыўны  метад,  які  далучае  школьнікаў  да  прафесійнай  дзейнасці, спрыяе развіццю творчых здольнасцяў  і самастойнасці. Такі дыдактычны метад актывізуе асобу вучня. Звычайна ў вучняў 5—11 класаў найбольшую цікавасць выклікаюць

р о л е в ы я гульні — імітацыйныя  ці  сцэнарныя, вучань  выконвае ролю вядучага  на  літаратурным  вечары,  экскурсавода  ў школьным  музеі,

бібліятэкара,  літаратурнага  героя,  пісьменніка,  вучонага  і  пад.

Слайд 7.  Тэхналогія праектнага навучання  дае магчымасць глянуць па-асобаму на вучня: не як на аб’ект навучання, а як на жывую дзеючую асобу,

роўную самому настаўніку, хай сабе і менш вопытную. Такі акцэнт у дзейнасці стварае мікраклімат, які станоўча ўплывае на фарміраванне і выхаванне асобы. Спрыяе нацыянальнай самаідэнтыфікацыі падлеткаў, вырашэнню якой паслядоўна надаецца ўвага пры фарміраванні этнакультурнай кампетэнцыі вучняў. Лічу, што праектная дзейнасць -  адзін з лепшых спосабаў сумяшчэння сучасных інфармацыйных тэхналогій, асобаснаарыентаванага навучання,выхавання  і самастойнай працы вучняў. Зварот да метаду праектаў магчымы на ўроку пры праверцы дамашняга задання  (паведамленне, даклад)  пры вывучэнні новай тэмы (абарона рэферата, выкананне творчай работы і інш.), пры замацаванні вывучанага (стварэнне зборнікаў, альманахаў, прэзентацый). Дадзеная работа спрыяе выхаванню здольнасці крытычных адносінаў да інфармацыі, фарміруе ўменне супрацоўнічаць, шукаць новыя шляхі рашэння пастаўленай задачы. Тэхналогія праектнага навучання  можа быць выкарыстана як на ўроку мовы, так і літаратуры.

Слайд 8.    Пры выкарыстанні інтэгральнай тэхналогіі мэту дзейнасці настаўніка варта разумець як сукупнасць умоў, сітуацый, якія ствараюцца ім на ўроках для вучэння, развіцця і выхавання праз узбуйненне вучэбнага матэрыялу. Дзякуючы блокавай падачы матэрыялу, пашыраецца тэматычны

4

дыяпазон кажнага занятка, бо вучэбны матэрыял даецца абагулена замест дзялення на дробныя часткі – тэмы. «Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро. ( 8 клас Раздзел “Двухсастаўны сказ” на вывучэнне ў праграме адведзена 20 гадзін. Гэтай тэме прысвечана 15 параграфаў інтэгральная тэхналогія дазваляе выканаць якасную падрыхтоўку да творчай работы, паведамлення на маральна- этычную тэму на аснове 2-3 крыніц, ( пр. 74  ) выкарыстоўваючы пр.12, 67,168, і фарміраваць паняцце пра мараль).

Адна з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі -  семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. У 10 – 11 класах блок урокаў літаратуры заканчваецца правядзеннем семінару-практыкуму, абагульняльным паўтарэннем, зрэзавым кантролем.

Выхаваўчыя задачы на ўроках беларускай мовы вырашаюцца праз адпаведны дыдактычны матэрыял. Вучні ў час працы з вучэбнымі тэкстамі, у якіх расказваецца пра Беларусь і беларусаў, далучаюцца да гісторыі, духоўнай культуры свайго народа, яго традыцый і здабыткаў. Атаясамліваючы сябе з гэтай культурай, вучні пад яе уплывам фарміруюць свой светапогляд. У школьнікаў выхоўваецца нацыянальная самасвядомасць.

Слайд 9.  У заключэнне разгледзім праблемнае навучанне, якое ўжо даволі шырока выкарыстоўваецца. Вось некалькі спосабаў стварэння  выхаваўчай праблемнай сітуацыі:

1. Пры сутыкненні з жыццёвымі з’явамі, што патрабуюць тлумачэння.

2.  Пры фарміраванні гіпотэз.

3. Пры пабуджэнні вучняў да параўнання,супастаўлення і

супрацьпастаўлення.

4. Пры даследчых заданнях.

З вышэй сказанага вынікае, што выбар сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроку з улікам  іх выхаваўчай ролі – справа даволі суб’ектыўная і індывідуальная. Тым больш, што педагагічная навука не вылучае выхаваўчых тэхналогій (акрамя Шчурковай Н.Е), мы карыстаемся адукацыйнымі. Мажліва, большага поспеху можна дасягнуць пры мадэляванні асабістай сістэмы навучання і выхавання.

Такім чынам, выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс фарміравання асобы для актыўнага ўдзелу ў грамадскім і культурным жыцці ў адпаведнасці з сацыяльнымі і культурнымі нарматыўнымі мадэлямі.

5

Слайд 10 Выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій у навучанні і выхаванні – гэта абъектыўная неабходнасць. Планамерная работа па выхаванні школьнікаў безумоўна дае станоўчыя вынікі, бо маладое

пакаленне будзе выхоўвацца не на адмаўленні культуры сваёй краіны і асмяянні гісторыі сваёй дзяржавы, а навучыцца знаходзіць правільныя арыенціры, фарміраваць сістэму адносін да падзей.

Нашы продкі пакінулі нам найкаштоўнейшы дар – беларускую мову ва ўсёй яе глыбіні і ўсім яе багацці, ад якога не варта адмаўляцца. Мова, як і зямля, належыць не нам, а нашым продкам і нашым нашчадкам. А мы належым зямлі і мове.

Слайд 11.