contrast version

ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №20 г.ОРШЫ

СЦЭНАРЫЙ УРОКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Ў 10 КЛАСЕ ПА ТЭМЕ:

“СІНТАКСІЧНЫЯ ПРЫМЕТЫ ПРОСТЫХ УСКЛАДНЕНЫХ СКАЗАЎ,

ПАСТАНОЎКА ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ”

НАСТАЎНІК:  Васількова Святлана Анатольеўна

 

ОРША, 2011


Тэма:Сінтаксічныя прыметы простых ускладненых сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

Мэта: Гатоўнасць вучняў у канцы ўрока выканаць тэст 

Задачы: (для настаўніка)

  • Стварыць умовы для сістэматызацыі і кантролю ўменняў ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў простым ускладненым сказе;
  • Спрыяць развіццю пунктуацыйнай пісьменнасці - важнейшага элемента культуры пісьмовага маўлення;
  • Садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці ўдасканалення культуры пісьмовага маўлення.

 

(Для вучняў)

 

  • Практыкавацца ў пастаноўцы і тлумачэнні знакаў прыпынку;
  • Развіваць і паглыбляць уменні вызначаць прыметы і асаблівасці будовы;
  • Выканаць тэст.

 

Тып урока: Урок замацавання ведаў і ўменняў

Абсталяванне:

  1. Камп'ютарная прэзентацыя Power Point: “Сінтаксічныя прыметы

простых ускладненых  сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

(Дадатак №1)

  1. Друкаваныя матэрыялы для самастойнай, парнай і групавой працы вучняў.
  2. Кантрольны тэст па варыянтах.
  3. Індывідуальная карта ўліку ведаў і ўменняў.

 

 

(Перад урокам на класны стэнд павесіць аформлены артыкул “ Мода на чытанне вяртаецца ў маладзёжнае асяроддзе” пра значэнне кнігі і чытання для сучаснага чалавека. Плануецца, што інфармацыя зацікавіць вучняў, да ўрока яны абмяняюцца думкамі пра прачытанае.)

(Слайд №2), (Слайд №3).

 

Сцэнарый  урока:

  1. Арганізацыйны момант

 

-Прывітанне, сядайце. Бачыла, што Вас зацікавіла нататка, Вы актыўна абмяркоўвалі прачытанае. Паглядзелі на слайдзе, нязвыклыя спосабы выкарыстання кнігі і фантазіі пра яе сучасны выгляд.

Асабіста  мне бліжэй думка, што чытанне добрых кніг адкрывае нам патаемныя ў нашай

ўласнай душы думкі.(Ш.П’ермон)   А для Вас, чым бачыцца кніга?

 

-Прыемна, што тут сабраліся аднадумцы. Не забудземся, што важнейшай перспектыўнай задачай для нас з’яўляецца падрыхтоўка да экзаменацыйнага пераказу і цэнтралізаванага тэставання. Чытанне, безумоўна,  гэтаму спрыяе. Будзьце пільныя ў выбары чытва. “Некаторыя кнігі варта толькі паспытаць, другія  - праглынуць і толькі нямногія - перажаваць і

праглынуць ”. (Т.Макалей) Будзьма  старанна “жаваць правілы беларускай мовы”, працягваючы  црацу з прыгожымі экзаменацыйнымі тэкстамі на тэму музыкі, каб дасягнуць пастаўленай мэты і выхоўваць адказнае стаўленне да культуры пісьмовага маўлення.

 

  1. Паведамленне тэмы ўрока і мэтамеркаванне

(Слайд №4).- Запішыце тэму ўрока: “Сінтаксічныя прыметы простых ускладненых  сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”. Вы атрымалі ацэначныя лісты, падпішыце іх. Сюды будзеце паэтапна ўносіць вынікі дзейнасці. Спачатку мы правядзём арфаграфічную размінку, потым папрацуем з тэкстамі дамашняга задання і падагульнім  тэорыю па тэме, далейшая праца ў групах будзе з новым тэкстам і закончым тэму тэставым кантролем.

( Тэксты заданняў і эталоны ў папках з файламі на партах.)

-Кажуць, што можна скласці праўдзівае паняцце пра розум і характар чалавека, агледзеўшы яго бібліятэку(Л.Блан)  У маіх руках, а не ў маёй бібліятэцы,  выпадкова апынулася кніга Алега Рысса.

 

Зцікавілі радкі. (Слайд №5).

 

“Да чаго ж гзта кволая і няўстойлівая ўласцівасць – дакладнасць выкладання думак на паперы!

Здавалася б, якая простая справа, а патрабуе яна пастаяннага практыкавання і ўстойлівай увагі, цвёрдых навыкаў. Трэба развіваць у сабе гэту карысную здольнасць.”

 

- Як мы можам выкарыстаць падкрэсленыя словы на ўроку?

 

(Прыкладныя адказы вучняў:

-Тут ёсць  ускладненыя аднароднымі членамі і пабочным словам сказы.

Падкрэсленыя словы – гэта задачы ўрока )

 

-Сфармулюем дадатковыя задачы на сённяшні ўрок.

 

(Адказы вучняў)

Я сцісла іх запісала так:

(Слайд №6 ).

  • Практыкавацца ў пастаноўцы і тлумачэнні знакаў прыпынку;
  • Развіваць і паглыбляць уменні вызначаць прыметы і асаблівасці будовы;
  • Выканаць тэст.

-Кожнаму з Вас жадаю поспехаў у дасягненні ўласных задач, паспрабуем разам вырашыць намечанае.

  1. Актуалізацыя раней засвоеных тэарытычных ведаў

 

Мэта: Актуалізаваць мысліцельныя аперацыі ( параўнанне і г.д  ) і пазнаваўчыя працэсы

( увага, памяць і г.д.), неабходныя для выканання праверачнай работы. Даць магчымасць вучням правесці самаацэнку сваіх работ па пэўных крытэрыях.

 

-Пачнём з арфаграфічнай размінкі. Запішыце словы з прапушчанымі літарамі з эпіграфа, працягваем арфаграфічным дыктантам:

Сабе, карысную,

увечары, якраз, пасля, ансамбль, акардэон, віяланчэль, бубен, інтэлігентка, расчоска, элегантны, паланез, па-другому, дырыжорская, далікатна, віртуозны, мелодыя, недзе, кантрасна*, саліравала.*

*Новае  ў  арфаграфіі:

  • 1. Уасобных словах адбылося спрашчэнне груп

зычных: стн-сн.

  • 2. Дзеяслоўны суфікс –ірава (-ырава) ужываецца, калі

дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнаезначэнне.

(Слайд №7 ). -Праверце сябе, занясіце адзнакі ў ацэначныя лісты.

 

  1. Праверка дамашняга задання

 

Мэта: Арганізаваць замацаванне. У час праверкі д\з паўтарыць і ўдасканаліць веды і ўменні, сістэматызаваць іх. Матываваць вучняў да выканання кантролю (“хачу”-  “трэба” - “ магу ”)

( Навучальная функцыя кантролю)

 

-Зараз вы працуеце ў парах, выконваеце заданне на картцы, ацэньваеце па тэксце – ключы,  потым праводзіце ўзаемаапытанне па падрыхтаваных тэарытычных пытаннях. Уносіце адзнакі ў ацэначныя лісты суседа.

( Узаемаацэнка і самаправерка аб’ектыўнасці выстаўленай адзнакі.)

(У гэты час настаўнік правярае вусны  пераказ дамашняга тэксту на адзнаку.)

! Хто без пары, кантроль за выкананнем задання ажыццяўляе настаўнік.

 

(Вучні, што дапусцілі памылкі, звяртаюцца да правіла.)

 

-       З мэтай сістэматызацыі і паглыблення ведаў складзём тэарытычны модуль.  2 вучні  ( 1 падбірае прыклады, 2- гі адбірае тэарытычны матэрыял, разам кампануюць, складаюць прэзентацыю, выступаюць) мелі  індывідуальнае заданне: “Скласці прэзентацыю” па тэме ўрока, звяртаючы ўвагу на складаныя выпадкі ў пунктуацыі простага скаўза.

(Слайд №8 - 17 ).

(Паведамленне вучня. Клас успрымае інфармацыю.)

 

-Якімі крыніцамі карысталіся ў падрыхтоўцы паведамлення?

- Ацаніце  выступленне па акрэсленых крытэрыях, занясіце адзнаку ў ацэначныя лісты.

-Якую мэту мы вырашалі пры выкананні дадзенага задання?

(Прыкладныя адказы вучняў:

-       Сістэматызавалі тэорыю, для замацавання яе пазней на практыцы.)

 

(Слайд №18 ).

 

  1. Выкананне трэніровачных практыкаванняў

 

Мэта: Паглыбленне ведаў.

 

Праца ў групах з тэкстам.

“Шчаслівых музыка робіць яшчэ больш шчаслівымі, няшчасных – яшчэ больш няшчаснымі”(В.Крачкоўскі)

 

-Прачытайце тэкст. Як ён называецца? ( “Скры`пачка” ці “Скрыпа`чка”)

-Якім чынам аўтару ўдалося аказаць на чытачоў такое моцнае ўздзеянне? Вызначце стыль тэксту.

(Прыкладныя адказы)

 

( Праца ў групах з выступленнем прадстаўнікоў груп, самаправерка па слайдах).

(Слайд №19 – 22 )

 

-Абмяркуйце, як працавала ваша група, адзначце ў ацэначным лісце.

 

 

Паглыбленне. Напр.

  1. Працяжнік, а не коска  пры аднародных членах.
  2. Знайдзіце ў сказ, калі пабочнае слова не адасабляецца.

(А мо вінавата была не так скрыпка, як тая скрыпачка, што трымала яе ў сваіх в…ртуозных руках?)

 

  1. Фізкультхвілінка

(Слайд №23 ).

  1. Самастойная дыферэнцаваная праца

Мэта: Пракантраляваць ўзровень засваення матэрыялу. Арганізаваць супастаўленне вучнямі  з гатовым ўзорам з фіксацыяй выніку. Пры неабходнасці вызначыць заданне для самападрыхтоўкі. ( Індывідуальны кантроль )

-Мне цікава, як вы засвоілі гэту тэму і як самі ацэніце свае веды. Жадаю Вам поспеху на этапе кантролю. Хочацца, каб не ўзнікла цяжкасцяў і ўсё атрымалася.

(тэматычны кантроль)

 

(Слайд №24 ).

Самакантроль.

-Зараз вы праводзіце самаацэнку сваіх работ па ўказаных крытэрыях.

_- Якія заданні выклікалі цяжкасці?

-Як мяркуеце працаваць над выпраўленнем памылак?

(Звярнуцца да тэорыі)

-Здайце работы для педагагічнага кантролю.

 

  1. Дамашняе заданне

Мэта:  Вызначыць заданне для самападрыхтоўкі.

 

(Слайд №25 ).

-Вучніям,што дапусцілі памылкі ў рабоце, у якасці дамашняга задання я раю выканаць на сайце іншы варыянт кантрольнага тэста для адпрацоўкі ўменняў пастаноўкі занакаў прыпынку. (Камп’ютарны кантроль). Ці ўзяць у мяне папяровы, каб пераадолець узнікшыя цяжкасці.

 

Той, хто справіўся выдатна, прапаную творчае заданне:

Індывідуальнае заданне. Пераказ тэксту  “На першай рэпетыцыі ” (са зборніка экзаменацыйных матэрыялаў.), выкананне дадатковах заданняў. Або скласці тэст па прапанаваным тэксце.

 

  1. Падвядзення вынікаў урока, рэфлексія

Мэта:  Ацаніць вынікі ўласнай дзейнасці. Фіксаваць ступень адпаведнасці пастаўленай мэты і яе вынікаў.

-Два ўрокі назад Вы спланавалі сваю адукацыйную дзейнасць  па вывучэнні дадзенай тэмы. На працягу работы план мог мяняцца.

- У Каго так адбылося?

-Якіх Вы вынікаў дасягнулі?

(Слайд №26 ).

 

(Прадметная рэфлексія.

-Што зразумеў?

-Чаму навучыўся?)

(Рэфлексія спосабаў, выкарыстаных у ходзе дзейнасці.

-Якія заданні выклікалі цікавасць?

-Якія былі складанымі? Як выходзіў з гэтай сітуацыі?)

-З наступнага ўрока ўзнаўляем веды па сінтаксісе складанага сказа, пасля чаго пішам кантрольную тэставую работу.

 

(Слайд №27 ).

 

-Параім адзін аднаму на будучую дзейнасць?

-Я скажу словамі рускага паэта Канстанціна Мікалаевіча Бацюшкава, які акрамя роднай ведаў яшчэ тры  замежныя мовы:

“Жыві як пішаш, і пішы як жывеш:

Інакш усе водгаласакі ліры тваёй

Будуць фальшывы. ”

-Дзякуй, за працу, падайце дзённікі на адзнакі.

 

 

Тэхналагичная карта

ўрока беларускай мовы ў 10 “Б” класе ДАСШ № 20,

праведзенага настаўнікам Васільковай Святланай Анатольеўнай

Тэма:Сінтаксічныя прыметы простых ускладненых

сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

Мэта: Гатоўнасць вучняў у канцы ўрока выканаць тэст

Задачы:

  • Стварыць умовы для сістэматызацыі і кантролю ўменняў ставіць і тлумачыць знакі прыпынку ў простым ускладненым сказе;
  • Спрыяць развіццю пунктуацыйнай пісьменнасці - важнейшага элемента культуры пісьмовага маўлення;
  • Садзейнічаць выхаванню ў вучняў неабходнасці ўдасканалення культуры пісьмовага маўлення.

 

(Для вучняў)

 

  • Практыкавацца ў пастаноўцы і тлумачэнні знакаў прыпынку;
  • Развіваць і паглыбляць уменні вызначаць прыметы і асаблівасці будовы;
  • Выканаць тэст.

 

Тып урока: Урок замацавання ведаў і ўменняў

Абсталяванне:

  1. Камп'ютарная прэзентацыя Power Point: “Сінтаксічныя прыметы

простых ускладненых  сказаў, пастаноўка знакаў прыпынку”

(Дадатак №1)

  1. Друкаваныя матэрыялы для самастойнай, парнай і групавой працы вучняў.
  2. Кантрольны тэст па варыянтах.
  3. Індывідуальная карта ўліку ведаў і ўменняў.

 

Асноўныя этапы ўрока

Час

 

Дзейнасць настаўніка

Дзейнасць вучняў

Метады, прыёмы, формы навучання

Прагназуемы вынік

Абсталяванне, матэрыял

Арганізацыйны

2

Праверка падрыхтоўкі класа да ўрока. Эпіграф. Стварэнне спрыяльнага мікраклімату

Настройваюцца  на арганізацыйную, эффектыўную і выніковую працу

Слоўныя , франтальныя

Псіхалагічная падрыхтаванасць да ўрока

Камп’ютар,  прэзентацыя, нататка

Паведамленне тэмы ўрока, мэтамеркаванне

2

Звяртае ўвагу на тэму занятка, актуалізуе дзейнасць вучняў з боку кантрольна-ацэначнай дзейнасці

Фармулююць мэту, задачы

Слоўныя, наглядныя, франтальныя

Пастаноўка мэты, задач

(Слайд №4), (Слайд №5, (Слайд №6 ).

 

Актуалізацыя раней засвоеных ведаў

5

Актуалізуе мысліцельныя аперацыі  і пазнаваўчыя працэсы неабходныя для выканання праверачнай работы.

Выконваюць арфаграфічную размінку, самаправерку

Слоўныя, наглядныя, практычныя

Праверка арфаграфічнай пільнасці

(Слайд№7), ацэначны ліст

Праверка дамашняга задання

12

Арганізует праверку дамашняга задання, забяспечвае ўключэнне вучняў у сумесную дзейнасць

Вызначаюць узровень ведаў па вывучаных тэмах

Практычны, праца ў парах, слоўныя, графічныя, сама/

узаемакантроль

Сістэматызуюць і абагульняюць веды, замацоўваюць матэрыял, ацэньваюць адказы

Заданні  на картках, ацэначны ліст, раздатачны матэрыял, падручнік,

(Слайд №8 – 17),

(Слайд №18 ).

 

 

Выкананне трэніровачных практыкаванняў

10

Садзейнічае арганізацыі групавой працы і паглыбленню матэрыялу

Выконваюць заданні ў групах па тэксце экзаменацыйнага пераказу, узаемаацэнка

Слоўныя, часткова- пошукавы, групавая работа

Замацаванне і паглыбленне ведаў, развіццё камунікатыўных навыкаў

Раздатачны матэрыял,

(Слайд №19 – 22 )

 

Фізкультхвілінка

1

Арганізуе выкананне практыкаванняў для вачэй і плечавога поясу

Выконваюць практыкаванні

Наглядны

Адпачынак для вачэй і мышцаў плечавога поясу

(Слайд №23 ).

 

Самастойная дыферэнцаваная праца

10

Арганізуе самастойнасць працы

Выконваюць тэставыя заданні, самаправерка

Практычныя, індывіду –альныя, наглядныя

Усведамленне ўзроўню ведаў па тэме, самаправерка

Заданні для тэставага кантролю, (Слайд №24 ).

 

Дамашняе заданне

2

Прапануе  дамашняе заданне:

тэст на сайце школы, творчае заданне

Асэнсоўваюць характар дамашняга задання

Слоўныя, фратальныя

Самавызначэнне вучняў на далейшую дзейнасць

 

(Слайд №25 ).

 

Падвядзенне выніку ўрока, рэфлексія

2

Арганізуе аналіз дзейнасці вучняў

Аналізуюць дзейнаць на ўроку, развіваюць самастойнасць

Слоўныя

Ацэньванне вынікаў уласнай дзейнасці

(Слайд №26 ), (Слайд №27 ).